У што мы гуляем:
спартыўнае «Што? Дзе? Калі?»
Спартыўнае «Што? Дзе? Калі?» — камандная гульня кшталту «пытанне-адказ». У адрозненне ад тэлевізійнай версіі гульні, у турніры спартыўнага ШДК удзельнічае некалькі каманд адначасова, якім задаюцца адны і тыя ж пытанні. Адказы даюцца ў пісьмовым выглядзе; выйгравае каманда, якая дала максімальную колькасць дакладных адказаў.
Спартыўнае ШДК шырока распаўсюджана ў Расіі, блізкім і далёкім замежжы (ЗША, Нямеччына, Ізраіль, Аўстралія, Канада і іншыя краіны). Клубы ШДК існуюць у большасці буйных і шматлікіх драбнейшых гарадах Расіі і краін былога СССР. Шматлікія з іх праводзяць не толькі ўнутрыклубныя, але і адкрытыя турніры, у якіх удзельнічаюць каманды з іншых гарадоў і краін (у самых буйных турнірах — больш сотні каманд). У Рэгістры клубаў ШДК налічваецца (на люты 2007 года) 237 клубаў, не лічачы студэнцкіх і школьных, кожны з якіх уключае некалькі дзесяткаў каманд. Больш падрабязна аб гэтым можна даведацца, напрыклад, на сайце: http://register.chgk.info/znatoki/cgi-bin/register.cgi.
Іншыя мовы | Other languages
|